Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі з Днём абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Латвіі з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Еўропа сутыкнулася са шматлікімі сур’ёзнымі праблемамі, штучнымі бар’ерамі на шляху свайго развіцця. «У гэтых умовах уменне слухаць, жаданне чуць і здольнасць разумець адзін аднаго набываюць асаблівую каштоўнасць», — падкрэсліў ён.

«Перакананы, у недалёкай будучыні мы павінны пераадолець палітычныя рознагалоссі, вярнуць добразычлівыя адносіны, дзелавыя і гуманітарныя кантакты, якія стануць надзейнай асновай для аднаўлення канструктыўнага поўнафарматнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», — гаворыцца ў віншаванні.


Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Латвіі росквіту і мірнага неба над галавой.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю