Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава з днём нараджэння. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Дзякуючы таленту, нястомнай энергіі і ўменню тонка адчуваць патрэбы часу вы заслужылі высокае прызнанне і шчырую любоў гледача, — гаворыцца ў віншаванні. — Яркія творчыя праекты, створаныя Вамі ў нацыянальным кінематографе і на сцэне тэатра-студыі кінаакцёра, сталі сапраўднымі падзеямі ў культурным жыцці нашай краіны».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Аляксандр Яфрэмаў шчодра дзеліцца з моладдзю сваімі ведамі, вопытам і прафесійным майстэрствам. «Ваша грамадская дзейнасць спрыяе пашырэнню творчых сувязяў і ўмацаванню міжнароднага аўтарытэту айчыннага мастацтва», — падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў народнаму артысту добрага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.