Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага з 80-годдзем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваша творчая біяграфія, непарыўна звязаная з Магілёўскім абласным драматычным тэатрам, з’яўляецца прыкладам шматгадовай плённай дзейнасці на карысць айчыннай культуры», — гаворыцца ў віншаванні.
«Самабытны талент і бліскучае акцёрскае майстэрства дазволілі вам стварыць шэраг яркіх і незабыўных сцэнічных вобразаў, здабыць любоў і павагу адданых прыхільнікаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што Рыгор Белацаркоўскі будзе і надалей гэтак жа натхнёна служыць беларускаму мастацтву. Ён пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, бадзёрасці духу і доўгіх гадоў жыцця.