Top.Mail.Ru
178

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна з 75-годдзем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна з 75-годдзем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Прысвяціўшы жыццё самаахвярнаму творчаму служэнню, вы ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускага харэаграфічнага мастацтва, захаванне і ўзбагачэнне спадчыны Айчыннай балетнай школы», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівай павагі заслугоўвае педагагічная дзейнасць Юрыя Траяна. «Для таленавітай моладзі вашы вопыт і майстэрства з’яўляюцца выдатным прыкладам нястомнага служэння культуры і сваёй Радзіме», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, поспехаў і натхнення.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю