«Адданасць справе, творчая індывідуальнасць і высокае выканальніцкае майстэрства дазволілі вам дасягнуць прафесійных вышынь, заслужыць любоў і прызнанне публікі і калег», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым дзейнасць народнага артыста будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Бутману добрага здароўя, натхнення і новых праектаў.