Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Леаніда Якубовіча з юбілеем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Леаніда Якубовіча з юбілеем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Дзякуючы шчырасці, прыроднаму абаянню і невычэрпнай энергіі Вашы творчыя праекты заўсёды становяцца незабыўным відовішчам, пакараюць сваёй яркасцю і арыгінальнасцю. Ваш шматгранны і дзіўны талент вядучага, артыста, сцэнарыста і аўтара бліскучых тэкстаў дазволіў здабыць велізарную папулярнасць у Беларусі. Упэўнены, што і надалей Вы будзеце радаваць адданых паклоннікаў, садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязяў паміж нашымі краінамі», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Леаніду Якубовічу моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту.