«Дзякуючы асабліваму таленту і прафесіяналізму Вы ўпісалі нямала яркіх старонак у гісторыю сучаснага мастацтва і здабылі шчырую любоў шматлікіх паклоннікаў, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мы ведаем і цэнім Вас як добрага сябра Беларусі, чыя шматгадовая грамадская дзейнасць накіравана на захаванне духоўнай спадчыны і развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.