Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Мікіту Міхалкова з 80-годдзем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Выключны талент, прафесіяналізм і стойкасць характару, памножаныя на велізарную працу, дазволілі вам стварыць багатую калекцыю фільмаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнага кінематографа, — гаворыцца ў віншаванні. — Асобных слоў удзячнасці заслугоўваюць вашы актыўная грамадзянская пазіцыя, уклад у захаванне гістарычнай праўды і традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцяў».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мікіту Міхалкову здароўя, даўгалецця і дабрабыту: «Няхай Ваша дзейнасць і надалей дорыць радасць прыхільнікам і спрыяе ўмацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязей».