Top.Mail.Ru
187

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Васіля Ліванава з 90-годдзем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Васіля Ліванава з 90-годдзем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 



«Вашы шматгранны талент, непаўторная індывідуальнасць і выключнае майстэрства пераўвасаблення заваявалі сэрцы шматлікіх прыхільнікаў. Беларускія гледачы розных пакаленняў ведаюць і шчыра любяць створаныя вамі вобразы харызматычных кінагерояў і мультыплікацыйных персанажаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што творчасць народнага артыста доўгія гады будзе яркай з’явай у культурным жыцці брацкіх народаў. 

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Васілю Ліванаву моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў і дабрабыту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю