«Бліскучым талентам і нястомнай плённай творчасцю вы ўнеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнага тэатральнага мастацтва і захаванне лепшых традыцый айчыннай акцёрскай школы», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што народнай артысткай створана вялікая колькасць незабыўных вобразаў у спектаклях Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, служэнне якому прынесла ёй прызнанне і любоў гледачоў. «Вы сталі прыкладам высокага майстэрства для маладых артыстаў», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Марыі Захарэвіч моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, міру і доўгіх гадоў жыцця.