Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Ніну Ламановіч з днём нараджэння. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Сваёй плённай працай Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнага музычнага мастацтва, — гаворыцца ў віншаванні. — Дзякуючы Вашым намаганням, хор Вялікага тэатра Беларусі на працягу многіх гадоў дэманструе высокі творчы ўзровень і радуе гледачоў яркімі выступленнямі і непаўторным гучаннем».
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што прафесійнае майстэрства народнай артысткі, яе багаты вопыт і адданасць любімай справе будуць і ў далейшым садзейнічаць новым поспехам на карысць айчыннай культуры.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ніне Ламановіч моцнага здароўя, шчасця, душэўнай цеплыні і дабрабыту.