Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Ваш нябесны заступнік, святы роўнаапостальны Кірыл, запаліў для славянскіх народаў незгасальнае святло веры і пазнання, — гаворыцца ў віншаванні. — З’яўляючыся мудрым паслядоўнікам праваслаўнай асветы нашага часу, Вы прадаўжаеце вялікую справу — узгадоўваеце ў душах людзей дабро, любоў да Айчыны і беражлівае стаўленне да сваіх каранёў».

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі моцнага здароўя, міру і Божага благаславення на многія гады: «Падзяляю з Вамі радасць гэтага духоўнага свята і выказваю шчырую павагу да Вашай высокай місіі. Няхай заступніцтва анёла-ахоўніка служыць надзейнай абаронай ад усіх выпрабаванняў».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю