Top.Mail.Ru
231

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


«Ваш заступнік, святы роўнаапостальны Кірыл, быў заснавальнікам асветніцкага руху на славянскай зямлі. Прадаўжаючы яго вялікую місію, Вы прысвяцілі жыццё служэнню народу і Царкве, захаванню і ўмацаванню традыцыйных каштоўнасцей, клопату аб маральным выхаванні моладзі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Патрыярх Кірыл знайшоў заслужаны аўтарытэт рэлігійнага дзеяча і багаслова, чыя штодзённая духоўная праца садзейнічае аб’яднанню вернікаў і сцвярджэнню высокіх ідэалаў хрысціянства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю