Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Ваша імя па праве займае асаблівае месца ў гісторыі сучаснага Казахстана. Дзякуючы вашаму стратэгічнаму бачанню, палітычнай мудрасці і шматгадовай стваральнай працы закладзены трывалыя асновы развіцця краіны і яе паступальнага руху наперад», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць значны асабісты ўклад Нурсултана Назарбаева ва ўмацаванне адносін дружбы, стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва паміж дзвюма краінамі. «Традыцыі даверу і канструктыўнага супрацоўніцтва, якія зарадзіліся пры вашым непасрэдным удзеле, працягваюць служыць надзейным падмуркам беларуска — казахстанскага ўзаемадзеяння», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нурсултану Назарбаеву добрага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця ў асяроддзі родных і блізкіх.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю