Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў працаўнікоў гандлю з прафесійным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў гандлёвай галіны Беларусі з прафесійным святам — Днём работнікаў гандлю. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Гандаль займае важнае месца ў жыцці грамадства, забяспечваючы ўстойлівасць эканамічных сувязей, даступнасць тавараў і камфорт мільёнаў людзей. Ад вашых прафесіяналізму, адказнасці і ўважлівага стаўлення да пакупнікоў шмат у чым залежаць узровень сэрвісу, нарошчванне вытворчасці прадукцыі і стабільная работа спажывецкага рынку», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сфера гандлю дынамічна развіваецца: укараняюцца сучасныя тэхналогіі і абсталяванне, удасканальваюцца культура абслугоўвання і стандарты аказання паслуг. «Нязменнымі пры гэтым застаюцца ўласцівыя работнікам гандлю добразычлівасць, кампетэнтнасць і адданасць любімай справе», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адрасаваў словы падзякі ўсім, хто сваёй штодзённай працай робіць уклад у развіццё галіны і ўзмацненне эканамічнага патэнцыялу краіны. Ён пажадаў работнікам гандлёвай галіны моцнага здароўя, міру і новых прафесійных поспехаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю