Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў работнікаў органаў статыстыкі: за кожнай лічбай — карпатлівая праца каманды

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай статыстыкі з прафесійным святам. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу больш як ста гадоў работнікі органаў статыстыкі захоўваюць нацыянальны фундамент гэтай навукі. Яны ствараюць лічбавую спадчыну краіны, актыўна ўкараняюць перадавую метадалогію і сучасныя IT-рашэнні. 

«Сёння айчынная статыстыка выйшла на прынцыпова новы ўзровень, зрабіўшы ўпэўнены крок за рамкі ўстоянай статыстычнай сістэмы, — гаворыцца ў віншаванні. — Вам даверана найважнейшая місія — фарміраванне інстытута кіравання дзяржаўнымі данымі. Вынікам такой працы павінна стаць істотнае скарачэнне нагрузкі на бізнес, грамадзян і бюджэт».

«За кожнай лічбай стаіць карпатлівая праца згуртаванай каманды прафесіяналаў-аднадумцаў, якая верная традыцыям ветэранаў і натхняе таленавітую, патрыятычную моладзь. Дзякуючы вашай кампетэнтнасці і адданасці справе мы маем надзейны базіс, на якім будуюцца дзяржаўныя прагнозы, прымаюцца вывераныя кіраўнічыя рашэнні і пішацца аб’ектыўны летапіс развіцця нашай рэспублікі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім работнікам органаў статыстыкі моцнага здароўя, дабрабыту, міру і поспехаў у імя працвітання роднай Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю