Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева са святам Наўруз. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты дзень напаўняе сэрцы людзей цяплом, радасцю, шчасцем і надзеяй на светлую будучыню.
«Падзяляючы закладзеныя ў гэтым свяце ідэалы ўзаемнай павагі і канструктыўнага ўзаемадзеяння, Беларусь паслядоўна ўмацоўвае адносіны дружбы і партнёрства з Азербайджанам, — гаворыцца ў віншаванні. — Перакананы, што развіццё міждзяржаўнага дыялогу і практычнага супрацоўніцтва будзе і надалей служыць інтарэсам нашых грамадзян і падтрыманню стабільнасці ў Еўразіі».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у адказнай дзейнасці, а дружалюбнаму азербайджанскаму народу — міру і згоды.