Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Прабова Субіянта з 75-годдзем. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Багаты прафесійны і жыццёвы вопыт, мудрасць выдатнага дзяржаўнага дзеяча дазваляюць Вам упэўнена весці народ Інданезіі па шляху міру, працвітання і прагрэсу, — гаворыцца ў віншаванні. — Дзякуючы Вашым асабістым намаганням Рэспубліка Інданезія цвёрда замацавала за сабой статус аднаго з прызнаных лідараў Глабальнага Поўдня і Паўднёва-Усходняй Азіі».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з асаблівай цеплынёй узгадвае сустрэчу з Прабова Субіянта ў сонечнай Джакарце падчас афіцыйнага візіту ў ліпені гэтага года. «Спадзяюся на прадаўжэнне плённага дыялога, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Перакананы, разам мы здолеем вывесці супрацоўніцтва нашых краін на ўзровень стратэгічнага партнёрства, што поўнасцю адпавядае інтарэсам беларусаў і інданезійцаў».
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Інданезіі добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і далейшых здзяйсненняў на карысць дружалюбнага інданезійскага народа.