Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі з нацыянальным святам Наадам і запрасіў яго ў Беларусь

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійн Хурэлсуха з нацыянальным святам — Наадамам. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Фестываль, які сыходзіць каранямі ў гісторыю вашай краіны, ярка дэманструе ўнікальнасць Манголіі, самабытнасць яе культуры і невычэрпную энергію народа, — гаворыцца ў віншаванні. — Гэтыя спаборніцтвы паказваюць, што сіла нацыянальнага духу жыве не на старонках падручнікаў гісторыі, а ў кожным мангольскім змагары, стралку з лука і юным вершніку, які імчыць па стэпе».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Манголія зрабіла на яго незгладжальнае ўражанне. «У сваю чаргу з нецярпеннем чакаю Вас, дарагі сябар, з візітам у адказ на гасціннай беларускай зямлі», — дадаў ён.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Манголіі і ўсяму мангольскаму народу дабрабыту і працвітання: «Хай вечна сіняе неба Манголіі заўсёды будзе бясхмарным».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю