Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Чад з Днём Незалежнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Чад Махамата Ідрыса Дэбі Ітна з Днём Незалежнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Набыццё ў 1960 годзе суверэнітэту дазволіла народу Чада самастойна вызначыць лёс сваёй краіны, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Карыстаюся гэтай святочнай нагодай, каб пацвердзіць зацікаўленасць Мінска ў актывізацыі стасункаў з Нджаменай. Цалкам падтрымліваю ваша жаданне бачыць іх больш разнастайнымі. Узаемную цікавасць уяўляюць пастаўкі транспарту і медыкаментаў, праекты ў сферах сельскай гаспадаркі, развіцця інфраструктуры і падрыхтоўкі кадраў. Тэхніка, вопыт і веды спецыялістаў з Беларусі дапамогуць гарантаваць харчовую бяспеку вашай дзяржавы і ўмацаваць яе незалежнасць».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў лідару гэтай краіны выдатнага здароўя і паспяховай рэалізацыі ўсіх намечаных планаў на адказнай пасадзе, а грамадзянам Чада — міру і дабрабыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю