Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з днём нараджэння. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Вашы адданае служэнне інтарэсам таджыкскага грамадства, беражлівыя адносіны да культурнай і гістарычнай спадчыны з’яўляюцца прыкладам выдатнага дзяржаўнага лідэрства, а дальнабачная палітыка дае магчымасць краіне рухацца па шляху ўстойлівага развіцця», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што высока цэніць і шануе шматгадовае сяброўства з Эмамалі Рахмонам, якое садзейнічае адкрыццю новых гарызонтаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва Мінска і Душанбэ. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што брацкія сувязі паміж народамі дзвюх краін будуць і ў далейшым умацоўвацца.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Таджыкістана добрага здароўя, шчасця, дабрабыту, сіл і энергіі для ажыццяўлення намечаных планаў.