Top.Mail.Ru
130

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Танзаніі з уступленнем на пасаду і прапанаваў паглыбляць супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Самію Сулуху Хасан з уступленнем на пасаду прэзідэнта Аб’яднанай Рэспублікі Танзанія, перадае БелТА.



«Лозунг вашай перадвыбарнай кампаніі „Праца і годнасць“, яе накіраванасць на дыверсіфікацыю эканомікі, мадэрнізацыю прамысловасці і сельскай гаспадаркі знайшлі водгук у сэрцах танзанійцаў», — гаворыцца ў віншаванні.


Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ва ўмацаванні партнёрскіх сувязяў з Дадомай, імпульсам для якога стаў першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт кіраўніка танзанійскага ўрада ў Мінск у ліпені 2025 года. «Нашы краіны маюць значны патэнцыял для паглыблення палітычнага дыялогу і актывізацыі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мінск гатовы садзейнічаць ажыццяўленню праграм эканамічнага, тэхналагічнага развіцця Танзаніі і прапанаваць беларускі вопыт паспяховай рэалізацыі праектаў механізацыі сельскай гаспадаркі і забеспячэння харчовай бяспекі на афрыканскім кантыненце».

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што далейшая работа Саміі Сулуху Хасан на адказнай дзяржаўнай пасадзе будзе садзейнічаць пашырэнню ўсебаковых беларуска-танзанійскіх адносін. Аляксандр Лукашэнка пажадаў калегу здароўя, шчасця, ажыццяўлення ўсіх планаў і пачынанняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю