Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара

«Ваша плённая і стваральная дзейнасць з’яўляецца прыкладам адказнага і самаадданага служэння Айчыне. Уласцівыя вам патрыятызм, стратэгічнае бачанне і рашучасць садзейнічаюць паслядоўнаму адстойванню нацыянальных інтарэсаў, захаванню адзінства грамадзян, а таксама безумоўнаму руху Расійскай Федэрацыі па шляху суверэннага развіцця», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высока цэніць нязменны настрой Уладзіміра Пуціна на ўмацаванне брацкіх сувязяў Мінска і Масквы. «Насычаны беларуска-расійскі дыялог, пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і рэалізацыя сумесных праектаў пацвярджаюць агульнасць памкненняў нашых дзяржаў і актуальнасць саюзнага будаўніцтва, — падкрэсліў беларускі лідар. — Перакананы, існуючыя паміж намі даверныя адносіны дадуць магчымасць і ў далейшым выступаць з адзіных пазіцый па пытаннях двухбаковага і міжнароднага парадку дня».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць Расіі і яе жыхароў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю