Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ААТ «Гомельскі хімічны завод» з 60-годдзем прадпрыемства. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«За гэтыя гады Гомельскім хімічным заводам пройдзены вялікі шлях, напоўнены прафесійнымі перамогамі і дасягненнямі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што вырабленыя прадпрыемствам комплексныя фосфаразмяшчальныя ўгнаенні з макра- і мікраэлементамі дапамагаюць павысіць ураджайнасць, палепшыць якасць сельскагаспадарчай прадукцыі, умацаваць харчовую бяспеку Беларусі і павялічыць яе экспартны патэнцыял.
«Перакананы, слаўныя працоўныя традыцыі, закладзеныя ветэранамі, мэтанакіраванасць і велізарны вопыт вашага вялікага і дружнага калектыву паслужаць асновай для новых вытворчых поспехаў на карысць роднай Беларусі і забяспечаць годную будучыню нашых дзяцей і ўнукаў», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім, хто звязаў сваё жыццё з Гомельскім хімічным заводам, а таксама іх родным і блізкім здароўя, дабра і міру.