Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі, даюць магчымасць спецыялістам асвойваць новыя вытворчасці, удасканальваць інфраструктуру, актыўна выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі і перадавыя кампетэнцыі, а таксама гадаваць дастойную змену.
Прэзідэнт падзякаваў ветэранам і работнікам галіны за адданасць любімай справе.
«Упэўнены, і ў далейшым вашы вопыт і прафесіяналізм дадуць магчымасць дасягаць высокіх рэзультатаў, забяспечваць развіццё і працвітанне Беларусі», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў.