Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў са 185-годдзем найстарэйшую ў Еўропе аграрную ВНУ — сельгасакадэмію ў Горках

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі са 185-годдзем з дня яе заснавання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Гэта найстарэйшая на тэрыторыі Еўропы аграрная ВНУ — заснавальнік навуковага падыходу да прагрэсіўнага, граматнага земляробства і жывёлагадоўлі, — гаворыцца ў віншаванні. — Слаўны шлях установы адзначаны яркімі навукова-практычнымі дасягненнямі і цэлым сузор’ем імёнаў выдатных выпускнікоў, якія ўпісалі нямала значных старонак у гісторыю Беларусі».

Акадэмія сёння ўяўляе сабой не проста комплекс навучальных карпусоў, цэнтраў, лабараторый, інтэрнатаў, спартыўных і культурных пляцовак, а гэта перш за ўсё навукова-педагагічныя кадры, уклад якіх у развіццё фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне біятэхналогій, аграэкалогіі, генетыкі і селекцыі неацэнны, адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Але самае галоўнае — вы свята захоўваеце традыцыі, выхоўваючы ў моладзі любоў да роднай зямлі і павагу да нялёгкай сялянскай працы», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў ВНУ і ў далейшым зможа эфектыўна вырашаць пастаўленыя перад АПК задачы па забеспячэнню харчовай бяспекі, умацоўваць сваімі поспехамі прэстыж беларускай аграрнай навукі ў сусветнай адукацыйнай прасторы.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў супрацоўнікам акадэміі добрага здароўя, шчасця і дабрабыту: «Няхай справа, якой вы аддаяце душэўныя сілы, вопыт і веды, прыносіць радасць і новыя прафесійныя здзяйсненні».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю