Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высока цэніць багаты кіраўнічы вопыт і актыўны ўдзел Бакытжана Сагінтаева ў лёсе Еўразійскага эканамічнага саюза.
«Перакананы, веды і намаганні, якія вы штодня ўкладваеце ў работу па развіцці супрацоўніцтва і пабудове ўстойлівых сувязей паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС, прынясуць плённыя вынікі ў справе ўмацавання еўразійскай інтэграцыі», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Бакытжану Сагінтаеву добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і далейшых поспехаў у адказнай дзейнасці.