Top.Mail.Ru
178

Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Ваша Правасхадзіцельства, дарагі сябар, прыміце мае самыя цёплыя віншаванні з днём нараджэння. Пад Вашым чулым кіраўніцтвам Кітайская Народная Рэспубліка стала адным з ключавых ігракоў на міжнароднай арэне, займае лідзіруючыя пазіцыі ў спісе буйнейшых індустрыяльных дзяржаў, валодае вялізнымі валютнымі рэзервамі і каласальным навукова-тэхнічным патэнцыялам. Ваша стратэгічнае бачанне мае важнае значэнне ў фарміраванні глабальнага парадку дня, падтрыманні міру і стабільнасці на вялікай еўразійскай прасторы», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў бягучым годзе Кітай падводзіць вынікі 14-й пяцігодкі, завяршае дзяржаўную праграму «Зроблена ў Кітаі», працуе над стварэннем дакумента, што вызначае новы курс сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую перспектыву. «Ідучы пракладзеным Вамі шляхам, Кітай, несумненна, рэалізуе ўсе намечаныя мэты», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Сёння адносіны паміж Мінскам і Пекінам выбудоўваюцца ў духу ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, а міждзяржаўнае супрацоўніцтва ўпэўненымі тэмпамі пераходзіць ад пераважна гандлёва-эканамічнай да тэхналагічнай кааперацыі. Карыстаючыся выпадкам, дазвольце выказаць удзячнасць за асабістую ўвагу, якую Вы ўдзяляеце ўмацаванню беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння і пашырэнню сумесных праектаў. Ад усёй душы жадаю Вашаму Правасхадзіцельству здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у вырашэнні дзяржаўных задач», — гаворыцца ў віншаванні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю