Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. «Больш за пяць стагоддзяў тут гучыць Малітва аб дабрабыце роднай зямлі, а цудатворны абраз, які струменіць гаючую сілу, прыцягвае паломнікаў з усяго свету. Мільёны людзей знаходзяць надзею, датыкаючыся да святыні, і духоўна ўзбагачаюцца, наведваючы манастыр», — гаворыцца ў віншаванні.
Дзякуючы ўвазе дзяржавы, прафесіяналізму будаўнікоў і намаганням святароў манастыр змяніўся і па праву з’яўляецца цэнтрам беларускага праваслаўя, адзначыў Прэзідэнт.
«Упэўнены, што гэта святое месца яшчэ доўгія гады будзе аб’ядноўваць хрысціян, садзейнічаць умацаванню міжканфесійнага міру і згоды ў грамадстве», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім добрага здароўя, бязмежнай веры і поспехаў у працах у імя працвітання роднай Беларусі.