Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў Тхонглуна Сісуліта з перавыбраннем Прэзідэнтам Лаоса

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Тхонглуна Сісуліта з перавыбраннем Прэзідэнтам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам Лаос будзе і надалей паспяхова развівацца і пашыраць міжнародныя сувязі, у тым ліку з Рэспублікай Беларусь. Перакананы, дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі — трывалая аснова для плённага міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў розных галінах», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што будзе рады новым сустрэчам з Тхонглунам Сісулітам для абмеркавання прыярытэтных пытанняў беларуска-лаоскага, рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Лаоса выдатнага здароўя і далейшых здзяйсненняў на адказнай пасадзе, а народу Лаоса — міру і дабрабыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю