Top.Mail.Ru
212

Лукашэнка павіншаваў Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.



«Ваша пастырскае служэнне дапамагае захоўваць хрысціянскія каштоўнасці, адкрываць новыя храмы і вяртаць страчаныя святыні, — гаворыцца ў віншаванні. — Адраджаючы духоўнасць, захоўваючы мір і згоду ў грамадстве, вы ўносіце неацэнны ўклад у развіццё адносін паміж Беларуссю і Арменіяй, духоўнае збліжэнне нашых брацкіх народаў».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гарэгіну Другому моцнага здароўя і новых поспехаў у высакародным падзвіжніцкім служэнні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю