Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Ваш жыццёвы і творчы шлях з’яўляецца сапраўдным прыкладам высокага служэння любімай справе і цэлай эпохай у гісторыі харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Яркія сцэнічныя вобразы, створаныя Вамі, займаюць асаблівае месца ў айчыннай культурнай спадчыне. Глыбокай павагі заслугоўвае Ваш уклад у выхаванне новых пакаленняў — кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валянціне Гаявой доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю