Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў заслужанага дзеяча навукі БССР Пятра Віцязя з юбілеем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага дзеяча навукі БССР, доктара тэхнічных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пятра Віцязя з юбілеем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шматгадовая плённая праца Пятра Віцязя з’яўляецца прыкладам сапраўднага служэння навуцы і адданасці сваёй справе.

«На працягу доўгага часу вы ўносіце важкі ўклад у стварэнне перадавых навуковых напрамкаў, спрыяеце інавацыйнаму развіццю айчыннай прамысловасці і касмічнай галіны, павышэнню абараназдольнасці дзяржавы», — гаворыцца ў віншаванні.

«Упэўнены, вашы працавітасць, прафесійны вопыт, творчы патэнцыял і надалей будуць накіраваны на ўмацаванне інтэлектуальнага суверэнітэту краіны і стануць арыенцірам для новага пакалення вучоных», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Пятру Віцязю добрага здароўя і поспехаў у дзейнасці на карысць навукі і роднай Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю