Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў народ Германіі з нацыянальным святам і запрасіў наведаць Беларусь

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Федэратыўнай Рэспублікі Германія з Днём германскага адзінства. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Нямецкі народ зрабіў практычна немагчымае — аб’яднаў раздзеленыя сем’і і ліквідаваў былыя межы. Беларусь добра разумее ўсю складанасць гэтага працэсу», — гаворыцца ў віншаванні.

«Пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны, якая прынесла смерць і смутак мільёнам беларусаў, быў дасягнуты значны прагрэс у прымірэнні нашых народаў, стварэнні фундаменту для мірнага суіснавання і супрацоўніцтва», — адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы перакананы: нягледзячы на дзеянні асобных палітыкаў у Германіі і на Захадзе ў цэлым, якія крок за крокам падрываюць дасягненні мінулых гадоў, жыхары Беларусі і Германіі пераадолеюць сучасныя выклікі і змогуць абараніць сваё права жыць і дружыць у мірнай Еўропе.

«Наша краіна заўсёды была і застаецца адкрытай да канструктыўнага дыялогу. Запрашаю грамадзян Германіі наведаць Беларусь у рамках бязвізавага ўезду, каб адчуць гасціннасць і міралюбнасць беларусаў, а таксама ўбачыць на свае вочы прыгажосць беларускай зямлі», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў нямецкаму народу ўпэўненасці ў сонечнай будучыні, шчасця і працвітання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю