Top.Mail.Ru

Лукашэнка ўпэўнены ў далейшым умацаванні супрацоўніцтва з Турцыяй праз рэалізацыю новых ініцыятыў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і грамадзян гэтай краіны з Днём Рэспублікі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Трывалым падмуркам росквіту вашай краіны з’яўляюцца турэцкая працавітасць, нацыянальнае адзінства і знешнепалітычная самастойнасць, што выклікае вялікую павагу», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск надае важнае значэнне адносінам з Анкарой, якія традыцыйна грунтуюцца на дружбе паміж народамі і імкненні дзвюх краін да глабальнага міру і стабільнасці. «Упэўнены, беларуска-турэцкае супрацоўніцтва будзе і ў далейшым умацоўвацца праз рэалізацыю новых ініцыятыў на эканамічным, гуманітарным і іншых напрамках у інтарэсах абедзвюх краін і рэгіёна ў цэлым, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Перакананы, гэтаму будзе спрыяць працяг нашага асабістага дыялогу».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэджэпу Таіпу Эрдагану выдатнага здароўя і невычэрпнай энергіі, а жыхарам Турцыі — шчасця і дабрабыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю