Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжыра Абдэльмаджыда Тэбуна з 80-гадовым юбілеем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваш значны асабісты ўклад у развіццё Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі, умацаванне яе суверэнітэту, паляпшэнне дабрабыту грамадзян заслугоўвае самай высокай ацэнкі, — гаворыцца ў віншаванні. — Алжыр дэманструе дынамічны рост у сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, навукі і інавацый. Гэтыя поспехі з’яўляюцца наглядным сведчаннем Вашага імкнення да забеспячэння ўстойлівасці нацыянальнага патэнцыялу і прагрэсу дзяржавы».
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што на сустрэчы з Абдэльмаджыдам Тэбунам удасца вызначыць канкрэтныя мерапрыемствы па далейшаму паглыбленню беларуска-алжырскага ўзаемадзеяння і вывесці яго на новы стратэгічны ўзровень.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Алжыра добрага здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці ў імя працвітання Алжыра.