Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Алжыр змогуць значна нарасціць тавараабарот. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са спікерам Нацыянальнай народнай асамблеі Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Ібрагімам Бугалі, паведаміла БелТА.
«У апошнія гады дынаміка нашых адносін значна ўзмоцнена, і ў гэтым кірунку нам трэба рухацца. Але той тавараабарот, які мы маем на сённяшні дзень, зусім не адлюстроўвае патэнцыялу нашых краін. Мы правялі тут форум дзелавых колаў Беларусі і Алжыра, устанавілі адносіны напрамую паміж кампаніямі. Думаю, нам удасца значна павялічыць тавараабарот. Мы абавязковыя людзі і будзем няўхільна выконваць нашы дамоўленасці. Тармажэння з нашага боку не будзе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь-машынабудаўнічая краіна з развітай сельскай гаспадаркай. «Многія напрамкі нам удалося развіць. Мы гатовыя з вамі гэтым дзяліцца», — запэўніў беларускі лідар.
Па выніках 2024 года тавараабарот склаў крыху больш за $49 млн, з якіх практычна ўвесь аб’ём — гэта беларускі экспарт.