«Гістарычныя лёсы беларускага і ўкраінскага народаў цесна пераплеценыя. Нашы нацыі звязваюць векавыя традыцыі, памяць пра агульныя перамогі і цяжкія выпрабаванні», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на геапалітычныя ўзрушэнні, будучыя пакаленні беларусаў і ўкраінцаў захаваюць адвечныя сяброўскія і роднасныя сувязі, а Мінск і Кіеў адновяць узаемавыгаднае супрацоўніцтва на прынцыпах даверу, павагі і раўнапраўя. «Гасцінная Беларусь заўсёды адкрыта для кожнага ўкраінца, які прыходзіць з добрымі намерамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім грамадзянам Украіны здароўя і працвітання, а іх краіне — міру і шчасця.