«Ваша краіна вядомая ва ўсім свеце дзякуючы багатай гісторыі, унікальнай культурнай спадчыне, таленавітым людзям, уменню захоўваць свае традыцыі і адначасова рухацца наперад», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусы цэняць існуючыя паміж двума народамі шматгадовыя сувязі, якія ўзніклі на аснове ўзаемнага даверу і шчырага сяброўства.
«Перакананы, што, нягледзячы на выклікі сучаснасці і зменлівую міжнародную абстаноўку, беларуска-італьянскае партнёрства будзе паступова ўмацоўвацца і напаўняцца новым зместам», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста пажадаў Італіі і яе грамадзянам міру, стабільнасці і працвітання.