М’янму і народ гэтай краіны чакае вялікая будучыня, але для гэтага трэба забяспечыць стабільнасць у грамадстве. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас выступлення перад прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма, старшынёй Камісіі Нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайнам, паведаміла БелТА.
«У вашага народа, вашай краіны вялікая будучыня, паверце майму вопыту. Вам трэба толькі адну праблему вырашыць: забяспечыць стабільнасць у грамадстве», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.