Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Франклінам Грэмам, прэзідэнтам і генеральным дырэктарам Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма, перадаў добрыя пажаданні Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, паведаміла БелТА.
«Вам, Франклін, хачу падзякаваць за добрае пасланне, якое мне перадаў спадар Коўл (спецпасланнік ЗША Джон Коўл. — Заўв. БелТА) падчас свайго візіту і нашых перагавораў. Вы ж разумееце, што без Прэзідэнта ЗША нам, можа, складаней было б устанавіць нашы адносіны», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
«Таму пры сустрэчы (я ведаю, вы ў добрых адносінах з Прэзідэнтам) перадайце яму самыя добрыя пажаданні і скажыце яму, што ў Беларусі ў яго надзейныя сябры і прыхільнікі», — сказаў беларускі лідар