Top.Mail.Ru

Лукашэнка перакананы ў неабходнасці развіцця адносін паміж Мінскам і Ватыканам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Льва XIV з днём нараджэння. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Ваша нястомнае шматгадовае служэнне Богу натхняе мільёны вернікаў на міласэрнасць, спачуванне і любоў да бліжняга, — гаворыцца ў віншаванні. — У сучасным свеце, які прагне стабільнасці і бяспекі, гэтая высокая місія мае унікальнае духоўнае значэнне. Яна ўмацоўвае веру ў сілу дыялогу, знаходзіць шырокі водгук сярод людзей розных краін і рэлігій».

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Святы Пасад можа заўсёды разлічваць на падтрымку Беларуссю ініцыятыў, накіраваных на забеспячэнне справядлівага і ўстойлівага міру ў рэгіёне. «Перакананы, што адносіны паміж Мінскам і Ватыканам павінны паслядоўна развівацца для захавання хрысціянскай спадчыны і гуманітарных прынцыпаў», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Льву XIV доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя і Божага блаславення ў адказнай дзейнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю