«Вы малайцы. Мыс вамі ў 2020 годзе перажылі мяцеж. Разумелі, што магло б быць. Цяпер вы разумееце, гледзячы на Украіну. А мне даводзіцца кожны дзень працаваць з гэтым. Ведаеце, амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перагаворы. Мы ўстаканім сітуацыю. Зробім так, як гэта трэба для нас, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І не кажыце, што „мы вось маленькая такая Рэспубліка, мы нічога не можам“. Гэта не залежыць ад памеру — маленькая, вялікая і гэтак далей. Цяпер гэта залежыць ад таго, наколькі мы адзіныя і наколькі мы хочам жыць на сваёй зямлі. Каб намі не кіравалі».
«Таму будзем рабіць кожны на сваім месцы ўсё, каб тут жыць, працаваць, будаваць, мадэрнізаваць, але не ваяваць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.