Top.Mail.Ru
263

Лукашэнка пра былых саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі

«Больш за ўсіх уражвае Польшча».

Былыя саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі цяпер вядуць з намі вайну на палітычным, эканамічным і інфармацыйным франтах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае БелТА.

«Еўрапейскія краіны — удзельнікі антыгітлераўскай кааліцыі, нашы былыя саюзнікі, тыя, што з надзеяй і кветкамі чакалі прыходу Чырвонай Арміі і вызвалення ад фашызму, вядуць з намі вайну на палітычным, эканамічным і інфармацыйным франтах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Больш за ўсіх уражвае Польшча, вызваляючы якую наша армія страціла звыш паўмільёна байцоў. Яны ж не дажылі да Перамогі лічаныя месяцы, дні. Паўмільёна!» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю