Top.Mail.Ru

Лукашэнка пра памер сярэдняй зарплаты па Мінску: трэба ўтрымліваць, але не фарсіраваць

Даволі высокі ўзровень сярэдняй заработнай платы па Мінску трэба ўтрымліваць, але не фарсіраваць яго. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, прымаючы з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, перадае БелТА.



Кіраўніку дзяржавы было даложана, што эканоміка сталіцы працуе стабільна. Так, забяспечана выкананне паказчыкаў па росце валавога рэгіянальнага прадукту — 102,2%. Уклад мінскага ВРП у ВУП краіны — 32%, звярнуў увагу Уладзімір Кухараў.

«Значна», — ацаніў Прэзідэнт.

Старшыня Мінгарвыканкама таксама далажыў аб выкананні паказчыка па росце заработнай платы. Паводле яго слоў, сярэдняя намінальная зарплата па Мінску па выніках першага паўгоддзя складае 3878 рублёў. «Гэта даволі высокі ўзровень. Мы будзем рабіць усё, каб яго ўтрымліваць», — сказаў ён.

«Уладзімір Яўгенавіч, утрымліваць трэба гэты ўзровень, але не фарсіраваць, — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. — Таму што зарплата, вялікія грошы рана ці позна прывядуць да інфляцыі. А інфляцыя ў Мінску — гэта па ўсёй краіне разыдзецца, мы будзем гэтыя грошы „з’ядаць“ ростам цэн».

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў неабходнасць звярнуць увагу на сферу вытворчасці. «Не павінна атрымацца так, што зарплата, даходы насельніцтва неймаверна растуць, а вытворчасць падае. Дзякуй богу, ні ў Мінску, ні па рэспубліцы гэтага няма. Але за гэтым трэба назіраць — каб прадукцыйнасць працы была высокая. І абавязкова дабаўляць за кошт прадпрыемстваў, якія слаба працуюць», — паставіў задачу Прэзідэнт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю