Top.Mail.Ru

Лукашэнка пра праверкі сілавікоў: павінны быць гатовыя да самага негатыўнага сцэнарыя

Органы сілавога блока абавязаны дзейнічаць прафесійна і аператыўна, быць гатовымі да самага негатыўнага сцэнарыя. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па выніках праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС, перадае БелТА.



Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў цяперашніх няпростых умовах і абстаноўцы вакол Беларусі ўсе дзяржаўныя органы сілавога блока абавязаны дзейнічаць прафесійна, упэўнена і аператыўна.

Менавіта для гэтай мэты па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі і іншыя структуры праводзяць маштабныя праверкі. Прычым Прэзідэнт ставіць задачу рабіць гэта раптоўна, кропкава, так, як гэта будзе ў рэальных баявых умовах. «Ва ўмовах вайны, падкрэсліваю гэта асабліва, калі патрэбныя адзінства, згуртаванасць усіх узброеных сіл, не толькі арміі — усёй дзяржавы», — заявіў беларускі лідар.

«Мы павінны быць гатовыя да самага негатыўнага для нас сцэнарыя. А сцэнарыі гэтыя намі пралічаныя і вядомыя. Але нельга дапусціць новага вітка агрэсіі. Сёння гэта нікому не трэба», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю