Крыптавалюты з’яўляюцца адным з варыянтаў сыходу ад доларавай залежнасці ў свеце. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб выніках работы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцяў, паведаміла БелТА
Прэзідэнт папрасіў далажыць аб прынятых мерах па павелічэнні электраспажывання, іх выніках і прапановах па далейшым развіцці электраэнергетыкі і звязаных з ёй галін.
«Напрыклад, майнінг крыптавалют, электратранспарт, будаўніцтва жылля з электраацяпленнем. Акцэнт — на перспектывах загрузкі дзейных і новых магутнасцяў, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я тут усялякія запіскі прачытаў і меркаванні. У адной з запісак пішуць, што майнінг крыптавалют можа быць нестабільным. Дзесьці вышэй, дзесьці ніжэй. У нас цяпер увесь свет «хварэе» глабальнай праблемай — сысці ад залежнасці ад адной валюты — долара. І гэты працэс будзе нарастаць. І крыптавалюта з’яўляецца, напэўна, адным з варыянтаў сыходу».
«Дык чаму ж мы ўжо так перажываем? Валацільнасць нейкая... Ну, напэўна, будзе. Але ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць», — падкрэсліў беларускі лідар.