Top.Mail.Ru
203

Лукашэнка пра ШІ: не хацелася б, каб нейкая машына або камп’ютар нас замянілі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не верыць, што штучны інтэлект зможа замяніць чалавека, і не хоча, каб гэта адбылося. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні пасля Паслання беларускаму народу і парламенту, паведаміла БелТА.


«Не хацелася б, каб нейкая машына або камп’ютар нас замянілі. Думаю, гэтага не адбудзецца. Я буду рабіць усё, калі гэта ад мяне будзе залежаць, каб гэтага не адбылося», — сказаў Прэзідэнт.


Аляксандр Лукашэнка расказаў, што раней падчас яго паездак у Эміраты яго знаёмілі з развіццём гэтай сферы. Аднак Прэзідэнт пакуль не верыць, што ШІ можа перасягнуць чалавека. «Як большасць людзей, я пакуль у гэта не веру. Мне цяжка разважаць на тую тэму, бо я не ведаю. Пакуль гэта развагі», — адзначыў ён.

Аднак пэўныя моманты, упэўнены кіраўнік дзяржавы, трэба ўлічваць. Ён нагадаў, напрыклад, пра распаўсюджанае ў інтэрнэце відэа, дзе з дапамогай ШІ было згенеравана яго выступленне ў парламенце на французскай мове. «Прыгледзеўся, а міміка зусім іншая. А хто там з людзей будзе разбірацца... Гэта да чаго можа прывесці? Да дзяржаўнага перавароту. Перавярнуць краіну могуць. З гэтым трэба лічыцца», — сказаў Прэзідэнт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю