Top.Mail.Ru

Лукашэнка пра ЗША: Будзем выбудоўваць з імі адносіны, мы на гэта нацэлены

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся за паступовае наладжванне адносін з ЗША. Пра гэта ён заявіў у гутарцы з журналістамі, перадае БелТА.



«Будзем выбудоўваць з імі адносіны. Мы на гэта нацэлены», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што Беларусь зрабіла шэраг крокаў насустрач і цяпер чакае іх ад амерыканскага боку. Аляксандр Лукашэнка пры гэтым адзначыў: «Я нават не казаў пра санкцыі. Я забараніў прасіць. Вы (амерыканскі бок. — Заўв. БелТА) ведаеце, што трэба Беларусі», — сказаў Прэзідэнт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю