Top.Mail.Ru

Лукашэнка прапанаваў адрадзіць практыку па замацаванні за Беларуссю шэрагу расійскіх гарадоў і рэгіёнаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе адрадзіць савецкую практыку, калі Беларусь была адказная за забеспячэнне неабходнымі таварамі шэрагу буйных гарадоў і рэгіёнаў Расіі. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, перадае БелТА.



«Пара вяртацца да савецкай практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву (яна велізарная, асабліва цяпер, думаю, што мы наўрад ці справімся з такім гіганцкім аб’ёмам). Але супрацоўнічаць нам перш за ўсё трэба з гэтымі рэгіёнамі. Адказнасць была ў тым, што ўсё, чаго не было ў Ленінградзе і вобласці, асабліва ў Калінінградзе, мы абавязаны былі вырабіць і паставіць», — сказаў беларускі лідар, звяртаючыся да пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова, які прысутнічаў на сустрэчы.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю